Усе навіны

Дэ Дзербі можа ўзначаліць «Тотэнхэм» у выпадку зыходу Контэ

21 лютага 2023, 23:30

Сёння стала вядома пра цікавасць топ-клубаў Італіі да галоўнага трэнера «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі.

Як паведамляе The Telegraph, на Дэ Дзербі таксама будзе прэтэндаваць «Тотэнхэм», з якога летам можа сысці Антоніа Контэ. Акрамя таго, па завяршэнні сезона «Рому» можа пакінуць Жазэ Маўрынью, таму «ваўкі» таксама паспрабуюць запрасіць былога коўча данецкага «Шахцёра».

Раберта Дэ Дзербі ўзначаліў «Брайтан» у верасні, калі каманду пакінуў Грэм Потэр. Пасля 22 тураў «чайкі» займаюць сёмае месца ў АПЛ, але па страчаных ачках знаходзяцца на шостай пазіцыі.