Усе навіны

У «Рыгі» канфіскавалі 50 тысяч долараў за трансфер Ліпе ў «Тарпеда-БелАЗ», бо спонсар жодзінцаў быў пад санкцыямі

22 лютага 2023, 15:10

Стала вядома, што 20 лютага гарадскі суд Рыгі канфіскаваў у «Рыгі» 50 тысяч долараў за пераход бразільскага нападаючага Ліпе з латвійскага клуба ў «Тарпеда-БелАЗ». Гэтым трансферам «Рыга» парушыла міжнародныя санкцыі, накладзеныя Латвіяй у дачыненні да БелАЗ. Генеральнаму дырэктару ФК «Рыга» Аляксандру Проніну быў прызначаны штраф у памеры 6200 еўра.

Паводле слоў Проніна, у 2021 годзе, калі ён прадаваў Ліпе, ён ведаў пра ўведзеныя ў дачыненні да шэрагу кампаній і прыватных асоб санкцыі, якія былі ўведзены пасля фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Таму ён даручыў праверыць жодзінскі клуб і свайму юрысту, і бухгалтару, які нібыта адказаў, што «Тарпеда-БелАЗ» не ўваходзіць у спіс тых, хто падпадае пад санкцыі.

«Гэта ўрок на ўсё жыццё. Да гэтага мы купілі Ліпе за 150 тысяч еўра ў таго ж «Тарпеда-БелАЗ», які здаў яго ў арэнду «Львову». Мы думалі, што ён будзе добрым гульцом, але бразілец не патрапіў у стартавы склад нашай каманды, да таго ж ён не быў прафесіяналам, прапускаў трэніроўкі і парушаў рэжым. Папрасіў вярнуцца ў беларускі клуб. Уладальнікі «Тарпеда-БелАЗ» не далі нам больш за 50 000 долараў. І Латвійская федэрацыя футбола, і УЕФА прынялі здзелку. Але як нам потым патлумачылі – парушаны санкцыі ці не – гэта справа клуба. Наколькі я ведаю, ніводзін іншы беларускі футбольны клуб на той момант не патрапіў пад санкцыі, хіба што мінскае «Дынама», якое знаходзіцца пад эгідай Лукашэнкі (ніводны беларускі клуб сам па сабе не трапляў пад санкцыі, аднак некаторыя каманды звязаныя з прадпрыемствамі, на якія накладзеныя абмежаванні – Tribuna.com)», – сказаў А.Пронін.