У Мінску адбылася нарада кіраўнікоў АБФФ з кіраўнікамі, трэнерамі і медыцынскім персаналам клубаў-удзельнікаў вышэйшай лігі
22 лютага ў Мінску адбылася рабочая нарада кіраўнікоў АБФФ з кіраўнікамі, трэнерамі і медыцынскім персаналам клубаў-удзельнікаў вышэйшай лігі.
На нарадзе абмяркоўваліся пытанні медыцынскага абследавання футбалістаў, стварэння футбольных цэнтраў па падрыхтоўцы футбалістаў, як паведамілі ў АБФФ такіх у хуткім часе будзе 12 у Беларусі. Узнімаліся пытанні судзейства, падрыхтоўкі маладых футбалістаў і трэнерскія курсы.
Завяршылася нарада трэнерскім саветам, які быў створаны па рашэнні выканкаму АБФФ. Старшыня савету Юрый Вяргейчык выслухаў меркаванні трэнераў-клубаў вышэйшай лігі па пытаннях гульні на сінтэтычным пакрыцці, калі рэгламент не дазваляе, але натуральныя палі могуць быць не самай лепшай якасці. Узнімалася пытанне, калі павінен гуляць дубль каманды – да матчу асновы або пасля. Абмяркоўвалі магчымае абмежаванне заяўкі да 30 футбалістаў.