Уладзімір Базанаў: «Мы не толькі на сакавіцкія матчы глядзім, гуляем не дома, а нам яшчэ Косава і трапілася»
Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў пракаментаваў сакавіцкія матчы адбору да ЧЕ-2024, а таксама распавёў пра будучыя матчы са зборнай Косава.
– Георгій Пятровіч (Кандрацьеў – Tribuna.com) будзе рыхтаваць зборную да сакавіцкіх адборачных гульняў?
– Чаму – будзе? Ён ужо рыхтуе. Кожны сам каваль свайго шчасця. Як згуляе каманда, так і будзе.
Ведаеце, усё складана. Мы ўжо не толькі на сакавіцкія матчы глядзім. Бо мы гуляем не дома. А нам яшчэ Косава трапілася... а дзе мы гуляць будзем?
– А дзе мы будзем гуляць?
– Першыя два хатнія матчы мы гуляем у Сербіі, але з Косава ў Сербіі мы згуляць не зможам. Вось мы і шукаем варыянты, дзе мы ў чэрвені зможам згуляць з Косава, – сказаў Базанаў.
Нагадаем, Беларусь трапіла ў групу I, дзе сустрэнецца са Швейцарыяй, Ізраілем, Румыніяй, Косава, Андорай.