Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Умовы ў «Віцебска» шыкоўныя – штучнае поле, манеж, трэнажорныя залы. Паволі варымся, задача сама напрошваецца – выйсці ў вышэйшую лігу»

22 лютага 2023, 23:05

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў распавёў пра ўмовы ў якіх трэніруецца клуб, а таксама пра задачы на наступны сезон.

«Умовы, як вы бачыце, шыкоўныя: штучнае поле, штучнае поле ў манежы, трэнажорныя залы. Грэх скардзіцца.

Я пакуль нейкай розніцы паміж цяперашняй і папярэдняй камандамі не заўважыў. Мы неяк тут паўночней ціхенька варымся ў сваіх задачах, фантазіях. Мяне цікавіць толькі зялёны прастакутнік, не больш. Фантазіі трэба ў двукоссі ўзяць, у дужкі, задача дапамагчы хлопцам камусьці застацца ў футболе, кагосьці пастарацца развіць, штурхнуць у футбол, кагосьці падтрымаць у футболе. Ну і такая сама напрошваецца задача – вывесці каманду ў вышэйшую лігу», – сказаў Паўлаў.