Дулуб пра стаўленне да Расіі: «Раней радаваўся іх спартыўным поспехам на міжнароднай арэне. Перажываў за іх, калі многія гнабілі. Але зараз усё выпалена знутры»
Галоўны трэнер «Львова» Алег Дулуб у размове з «Зеркалом» выказаўся пра сваё стаўленне да Расеі, якая з 24 лютага вядзе вайну супраць Украіны з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі
«У мяне карэнным чынам змянілася стаўленне да гэтай дзяржавы. Раней радаваўся спартыўным поспехам расіян на міжнароднай арэне. Футбол, Алімпійскія Гульні. Перажываў за іх, калі многія гнабілі. Але цяпер усё выпалена знутры. Трэба, напэўна, шмат часу, каб раны зацягнуліся. Колькі расце новая трава на выпаленым полі?..
Заўсёды праводжу такую аналогію ў адносінах да цяперашніх падзеям, хай і ўвыдатняю. Ты жывеш у кватэры. Да цябе заходзіць сусед-алкаголік і кажа: «Мне не падабаецца, якія ў цябе шторы, шпалеры і кнігі». Пачынае качаць правы. Хоць гэта не кватэра суседа. Мала таго што ён проста ўрываецца, дык яшчэ спрабуе забіваць і гвалтаваць. Рэакцыя нармальнага чалавека - абараняцца», - сказаў Дулуб.