Аляксандр Івулін: «У мяне яшчэ няма разумення, што зараз 2023-i. Даты вылічаюцца 2021-м, калі закрылі»
Журналіст Tribuna.com i стваральнік канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін у размове з вядучым канала Яраславам Пісарэнкам распавёў пра сваё ўспрыманне часу.
Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна ўтрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага, поўнасцю адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. 23 лютага Івулін прыляцеў у сталіцу Грузіі Тбілісі, да гэтага моманту пра яго вызваленне не абвяшчалі ў мэтах бяспекі.
– Калі мы з табой пагаварылі ў дзень твайго выхаду, у мяне было рэальна адчуванне, што гэта 2019 год або 2020-ы. Я ў табе змен не заўважыў.
– У мяне яшчэ няма разумення, што цяпер 2023-i. Даты вылічаюцца 2021-м, калі закрылі.
Я цікавіўся – менавіта цікавіўся, таму што пытацца на зоне можна толькі ў [людзей] «нізкага статусу» – у людзей, якія там сядзяць доўга. Яны казалі: «Так, у цябе ідзе момант ад таго, як цябе закрылі, або ад таго, як ты кудысьці патрапіў». І ты [пры згадванні часовых прамежкаў] прыкідваеш, што 2021-ы год, хаця ўжо 2023-i. Гэта ўсё трэба будзе прапрацаваць 100%. І на гэта спатрэбіцца час.
Ёсць разуменне, што нешта памянялася: вайна, вельмі шмат людзей з'ехала, яшчэ нешта. Але што недзе ты зараз у 2021-м – яно як бы ёсць, – сказаў Івулін.