Дулуб пра вяртанне ва Украіну: «Адчуваў, што гэта будзе правільна»
Галоўны трэнер «Львова» беларус Алег Дулуб у размове з «Зеркалом» распавёў аб тым, чаму вырашыў вярнуцца ў Украіну падчас вайны.
«Ведаў, што вярнуся ў «Львоў». Калі з'язджалі ў сакавіку мінулага года, то была вялікая колькасць блокпастоў. Каля дзесяці да мяжы. Ехалі з Васілём Хамутоўскім ў экіпіроўцы клуба. І на кожным пункце пропуску людзі казалі: «Мы абавязкова прыйдзем на ваш матч, калі скончыцца вайна". Адказваў «Без пытанняў. Набірайце ў клуб. Калі трэба, сам куплю вам квіткі».
Украіна – футбольная краіна. У адным толькі Львове тры вядомых клуба: «Карпаты», «Рух» і «Львоў». Футбол даўно не проста від спорту, а сацыяльная з'ява. Аддушына для краіны падчас вайны. Пакуль жывая краіна, жывы і футбол. Адчуваў, што вярнуцца будзе правільнаі», – сказаў Дулуб.