Усе навіны

Эрык тэн Хаг – пра перамогу над «Барсай»: «Сёння нам дазволена невялікая кружка піва»

24 лютага 2023, 08:42

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў перамогу над «Барселонай» у 1/16 Лігі Еўропы (4:3 па суме двух матчаў).

«Так, у гэтым сезоне ў нас было некалькі добрых перамог – над «Ліверпулем», «Арсеналам». Але абгуляць «Барселону», лідэра Ла Лігі ў двухматчавым супрацьстаянні – гэта вялікая перамога.

У нядзелю ў нас вельмі важная гульня... але сёння нам дазволена невялікая кружка піва», – сказаў тэн Хаг.

«Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Барселону» ўпершыню з красавіка 2008 года – з тых часоў у «чырвоных д'яблаў» была серыя з пяці матчаў без перамог.