Усе навіны

Трэнер данецкага «Шахцёра» Ёвічавіч: «Украіна, гэта для цябе. Той, характар, які паказвае «Шахцёр» – гэта стыль жыцця»

24 лютага 2023, 09:41

Галоўны трэнер данецкага «Шахцёра» Ігар Ёвічавіч пракаментаваў для Tribuna.com перамогу над «Рэнам» (3:3 – па суме двух матчаў, 5:4 – па пенальці) у 1/16 Лігі Еўропы.

«Мы ведалі, што будзе вельмі цяжкі матч з «Рэнам». Атмасфера на стадыёне – гэта выдатна. Мая мара – гэта каб нашы заўзятары падтрымлівалі нас на нашым стадыёне, тады нашмат лягчэй гуляць.

Ведалі, што будзе цяжка і трэба будзе цярпець. Той характар, які мы паказваем – не аднаразовы, не выключэнне – гэта стыль жыцця. Здымаю кепку перад камандай, вялізны рэспект. Я атрымліваю прыемнасць, калі бачу, як яны б'юцца.

Я ўжо казаў гэта ўчора. Гэта не дэмагогія і не пустыя словы – Украіна, гэта для цябе.

Першы тайм быў вельмі цяжкі. Але ў другім тайме і ў дадатковы час мы згулялі на такім узроўні, на такой самавітасці, што я не магу знайсці слоў, акрамя як падзякаваць камандзе за тое, што мы памерлі сёння па-спартыўнаму на полі.

Гэта Божая ўзнагарода за нашу працу, якую мы паказваем. Хацелася б, каб вы ганарыліся намі. Ідзем далей. Будзем старацца адпачыць і чакаць заўтрашняе лёсаванне», – сказаў Ёвічавіч.