Усе навіны

З нагоды 23 лютага ў школу брэсцкага «Дынама» прыйшлі прадстаўнікі дэсантнай брыгады, якая ўдзельнічала ў падаўленні мірных пратэстаў у жніўні 2020-га

24 лютага 2023, 10:28

Як паведамляе прэс-служба брэсцкага «Дынама», 23 лютага да выхаванцаў школы клуба прыходзілі прадстаўнікі 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Дзецям паказалі розныя ўзоры ўзбраення, сярод якіх – ручны супрацьтанкавы гранатамёт.

Перад дзецьмі выступілі Аляксандр Шасцюк, намеснік камандзіра дэсантна-штурмавага батальёна, і Іван Вус – удзельнік баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін.

Адзначым, што прадстаўнікі 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады бралі ўдзел у разгоне пратэстаў у Брэсце пасля выбараў 2020 года.