Усе навіны

Дэ Дзербі будзе прыярытэтным варыянтам для «Ліверпуля», калі Клоп летам пакіне каманду (La Reppublica)

24 лютага 2023, 17:50

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі ўваходзіць у шорт-ліст «Ліверпуля».

Паводле інфармацыі La Reppublica, кіраўніцтва клуба разглядае італьянскага спецыяліста як магчымага пераемніка для Юргена Клопа. Дэ Дзербі стане прыярытэтным варыянтам для мерсісайдцаў, калі немец летам пакіне сваю пасаду.

Іншыя прозвішчы ў спісе «Ліверпуля» – Зінедзін Зідан і Маўрысіа Пачэціна.

Пры гэтым адзначаецца, што ў Клопа ўсё яшчэ вельмі добрыя адносіны з менеджментам каманды.

Па папярэдніх дадзеных, у кантракце Раберта з «Брайтанам» ёсць пункт аб адступных, якія складаюць 13 мільёнаў еўра.