Усе навіны

Украінец Зінчанка выйдзе на матч з «Лестэрам» з капітанскай павязкай

25 лютага 2023, 17:34

Гулец «Арсенала» украінец Аляксандр Зінчанка трапіў у стартавы склад на гасцявы матч 25-га тура АПЛ супраць «Лестэра».

26-гадовы футбаліст выйдзе на поле з капітанскай павязкай.

Такое рашэнне – гэта знак павагі і любові да ўкраінца на гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.