Усе навіны

Іспанская футбольная федэрацыя паскорыла працэс натуралізацыі Ле Нормана

25 лютага 2023, 20:09

Французскі абаронца «Рэала Сосьедада» Рабэн Ле Норман блізкі да змены грамадзянства на іспанскае, паведамляе СОРЕ.

Каралеўская іспанская Футбольная федэрацыя (RFEF) паскорыла раней запушчаную працэдуру натуралізацыі 26-гадовага гульца.

RFEF разлічвае на тое, што ЛеНорман зможа дапамагчы зборнай Іспаніі ў матчы супраць Нарвегіі ў рамках адбору да Еўра-2024, які адбудзецца 25 сакавіка.

Ле Норман выступае за «Рэал Сасьедад» з 2016 года. У бягучым сезоне на яго рахунку 25 матчаў.