Усе навіны

Баранок пра перамогу ў Суперкубку: «Добры матч, выдатная падтрымка трыбун»

26 лютага 2023, 11:01

Абаронца салігорскага «Шахцёра» Мікіта Баранок пракаментаваў перамогу ў Суперкубку Беларусі.

«Выдатныя пачуцці. Добры матч, выдатная падтрымка трыбун. Мяне сёння таксама падтрымлівала вельмі шмат людзей, у першую чаргу бацькі. Хваляванне? Не, я не хваляваўся. У прынцыпе, адчуваў сябе ўпэўнена. Зразумела, што гэта іншы ўзровень, але я хутка адаптаваўся. Хлопцы добра прынялі, уліўся ў калектыў ужо праз пару дзён пасля пераходу. На полі таксама ўсё нармальна. Так, адказнасць узрасла, але я наогул не хвалююся. Гэта не дапамагае падчас гульні», – сказаў Баранок.