Усе навіны

Скрыпчанка пра 3:3 з «Энергетыкам-БДУ»: «Футбол не церпіць нават секунднай расслабленасці. Моладзь не да канца разумее, што такое адказнасць да апошняй хвіліны»

26 лютага 2023, 16:51
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў спарынг з «Энергетыкам-БДУ» (3:3), па ходзе якога мінчане вялі з лікам 3:0.

«Да першага прапушчанага мяча каманда дэманстравала цудоўны настрой, гранічную самааддачу, дакладнае выкананне ўстаноўкі на паядынак. Мы больш паспяхова, чым сапернік, прыстасаваліся да няпростых умоў надвор'я, выглядалі якасна, суцэльна, эфектыўна.

Але ў выніку прагучаў яшчэ адзін трывожны званочак – як і ў папярэднім спарынгу з «Іслаччу» (3:3). Рабятам трэба ўсвядоміць, што футбол не трывае нават секунднай расслабленасці. Калі ў галаве ў футбаліста праскочыла, што справа зроблена, калі здарылася страта канцэнтрацыі, то адбываюцца падобныя сітуацыі.

Патрабуецца са стартавага свістка і да фінальнага дзейнічаць на максімальных абаротах. Магчыма, моладзь не ў поўнай меры разумее, што азначае адказнасць да апошняй хвіліны. Зрэшты, у абойме хапае вопытных выканаўцаў, якія многае пабачылі ў кар'еры. Ёсць імпульс ад галоўнага трэнера, але і лідары калектыва павінны казаць аб недапушчальнасці такіх рэчаў. Калі ўсе будуць больш патрабавальнымі да сябе і адзін да аднаго, атрымаецца палепшыць агульнае становішча», – сказаў Скрыпчанка.