Усе навіны

Ціягу Сілва траўміраваўся ў пачатку матча з «Тотэнхэмам»

26 лютага 2023, 18:06

Праходзіць лонданскае дэрбі паміж «Тотэнхэмам» і «Чэлсі» ў рамках 25-га тура АПЛ (1:0 на пачатак другога тайма).

У пачатку матча траўму атрымаў капітан «Чэлсі» Ціягу Сілва. Бразільскі цэнтрбек не змог прадоўжыць гульню пасля барацьбы ва ўласнай штрафной з Хары Кейнам. На 19-й хвіліне яго замяніў Уізлі Фафана.

Два тыдні таму стала вядома, што «Чэлсі» і Сілва дамовіліся пра падаўжэнне кантракту да канца сезона 2023/24.