Усе навіны

Чычкан дэбютаваў у чэмпіянаце Грузіі ў пераможным матчы за «Дынама» Батумі

26 лютага 2023, 21:09

26 лютага прайшоў матч 1-га тура чэмпіянату Грузіі, у якім «Дынама» Батумі, за які гуляе Антон Чычкан, абыграў «Шукуру» з лікам 2:1. Чычкан адыграў у варотах увесь матч.

Для беларускага варатара гэта быў дэбютны матч у чэмпіянаце Грузіі. У мінулым сезоне Чычкан, які перайшоў у тбіліскае «Дынама», ні разу не выйшаў на поле ў матчы. Ён 10 разоў пападаў у заяўку сталічнага клуба, але заставаўся на лаўцы запасных.