Усе навіны

Кімпембе з-за траўмы прапусціць астатак сезона

27 лютага 2023, 10:00

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье паведаміў, што абаронца каманды Преснель Кімпембе выбыў да канца сезона 2022/23 з-за траўмы, якую ён атрымаў у матчы з «Марселем» (3:0).

«Кімпембе, на жаль, атрымаў сур'ёзную траўму. Ён будзе недаступны да канца сезона.

У яго вельмі моцны боль у ахілавым сухажыллі, мы думаем, што гэта сур'ёзна», – сказаў Гальцье.

27-гадовы француз нядаўна аднавіўся ад траўмы, з-за якой прапусціў ЧС-2022 у Катары і ўсе студзеньскія гульні парыжан.