Усе навіны

«Энергетык-БДУ» падпісаны расійскага нападаючага Мелякесцава з чэшскага «Славацка»

28 лютага 2023, 15:46

Прэс-служба «Энергетыка-БДУ» паведаміла пра падпісанне 21 гадовага расійскага нападаючага Цімура Мелякесцава.

Форвард нарадзіўся 3 ліпеня 2001 года ў Новааляксандраўску Стаўрапольскага краю. Выступаў у акадэміі «Краснадара», у дзіцяча-юнацкай школе ЦСКА і акадэміі маскоўскага «Дынама».

Дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў сезоне-2019/20 у складзе «Ураджаю» з Краснадара (8 галоў у 25 матчах). У жніўні 2020-га футбаліст адправіўся чэмпіянат Чэхіі, дзе выступаў за «Славацка» (2 матчы). У ліпені 2021-га Мелякесцаў вярнуўся ў Расію, дзе на правах арэнды гуляў за «Дынама» з Махачкалы (7 галоў у 21 матчы), за «Аланію» (2 матчы) і «Аланію-2».

Нападаючы правёў 10 матчаў, у якіх вызначыўся 2 галамі ў шэрагах юнацкай (U-17) зборнай Расіі.