Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «CAS і УЕФА вырашаюць пакінуць Беларусь у «еўрапейскім вектары» футбольнага жыцця ці адправіць разам з Расіяй на азіяцкія абшары»

28 лютага 2023, 17:01
1

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін напісаў пра справу АБФФ, рашэнне па якой не вынес Спартыўны арбітражны суд.

«Наш кейс з Спартыўным арбітражным судом у Лазане (CAS) даволі яскрава сведчыць, наколькі за апошні год пахіснулася ўся сістэма міжнароднага права ў розных галінах. Зварот BSSF супраць UEFA аб патрабаванні пачаць расследаванне маштабных парушэннях у беларускім футболе цягнецца ўжо больш за 10 месяцаў.

Яшчэ месяц таму мы атрымалі паведамленне ад CAS, што рашэнне будзе прынята да 24 лютага. Зараз яго перанеслі на 31 сакавіка. Цікава, у чым складанасць? Ці сапраўды ідзе разгляд матэрыялаў справы? На жаль, даведацца мы не маем магчымасці. Калі да пачатку вайны ва Украіне некаторыя еўрапейскія функцыянеры і палітыкі маглі ўключаць дурня і задаваць нам пытанні накшталт «а ці звярталіся вы ў Беларускую федэрацыю футбола з гэтымі фактамі? Не? А ў гарадскі суд па месцы рэгістрацыі?». Пасля 24 лютага 2022 ніякіх пытанняў, што ў Беларусі з правамі чалавека «не ўсё так адназначна», быць ужо не можа.

Таму цалкам відавочна, што размова ідзе пра выключна палітычнае рашэнне CAS у кааперацыі з UEFA – пакінуць Беларусь у «еўрапейскім вектары» футбольнага жыцця, альбо адправіць разам з Расіяй на азіяцкія абшары. Самі матэрыялы справы і сведчанні ўдзельнікаў працэсу наўрад ці нехта разглядае. У такім выпадку рашэнне было б прынята цягам месяцу.

P. S. пытанні пра гарадскі суд і АБФФ – гэта не жарт, калі што», – напісаў Апейкін.

Раней, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці (БФСС) Аляксандр Апейкін пісаў пра справу АБФФ, якую да 24 лютага павінен быў разгледзець CAS.

Нагадаем, што 28 красавіка 2022 адбылося пасяджэнне БФСС супраць УЕФА. CAS разглядае скаргу БФСС, якая была пададзена ў адказ на адмову УЕФА правесці расследаванне па фактах парушэнняў, якія здзяйсняюцца Беларускай федэрацыяй футбола. Парушэнні былі зафіксаваныя ў дакладзе Фонду,апублікаваным восенню 2021 года.

Справа БФСС супраць УЕФА разглядаецца ўжо 10 месяцаў.