Усе навіны

Базанаў пра 15 каманд у Д1: «Думаю, не трэба парушаць рэгламент. Адну каманду пусціш – усе будуць незадаволеныя. Ізноў жа, «Арсенал» пусціць – «Макслайн» абурыцца»

28 лютага 2023, 23:49

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў выказаўся пра 15 каманд у вышэйшай лізе ў сезоне 2023 года.

– На колькі цяжка давалася рашэнне ўсё ж такі пакінуць 15 каманд у гэтым сезоне ў вышэйшай лізе? Усё ж гэта крыху ламае каляндар і будуць нейкія каманды прапускаць тур. Ну, [правядзенне ў такім фармаце] крыху нестандартнае.

– Так, я з вамі згодны, што гэта нестандартна. Канешне, ёсць нейкія складанасці. Але ведаеце, каб не было выбуху эмоцый з-за таго, што, дапусцім «Віцебск» і «Дняпро» сышлі. Узяць або «Дняпро» пусціць, або «Віцебск» пусціць, або зноў жа «Арсенал» пусціць, а «Макслайн» абурацца будзе. Гэта значыць, калі адну з каманд нейкую пусціш, усе будуць незадаволены.

Я думаю, што не трэба парушаць рэгламент. Калі так атрымалася, то няхай будзе 15, – сказаў Базанаў.