Усе навіны

Антон Шрамчанка: «Можа, па людзях у «Шахцёра» сёлета слабей, але шмат ёсць каму чаго даказаць»

2 сакавіка 2023, 11:05

Паўабаронца салігорскага «Шахцёра» Антон Шрамчанка пракаментаваў перамогу ў Суперкубку Беларусі над «Гомелем» (1:0).

«Імёны не гуляюць у футбол. Гуляе тое, калі выходзіш на поле і аддаешся цалкам гульні. Так, можа быць, па людзях у нас сёлета слабей, але я думаю, хлопцы, якія зноў прыйшлі, многім ёсць што і каму даказаць. Таму я думаю, абойма ў нас добрая», – сказаў Шрамчанка.