Усе навіны

«Феенард» хоча запрасіць украінскіх бежанцаў на матч з данецкім «Шахцёрам»

2 сакавіка 2023, 11:34

«Феенард» хоча запрасіць украінскіх бежанцаў на матч у адказ 1/8 Лігі Еўропы супраць данецкага «Шахцёра», паведамляе FCUpdate.

Нідэрландскі клуб збіраецца пасадзіць іх на паўночнай частцы стадыёна «Дэ Куіп», якая рашэннем УЕФА зачынена для мясцовых фанатаў з-за беспарадкаў на мінулых матчах.

Ці будзе дазволена ўкраінскім заўзятарам размясціцца на трыбуне залежыць ад УЕФА.

Матч у адказ паміж камандамі адбудзецца 16 сакавіка.