Усе навіны

Рафінья з'яўляецца прыярытэтнай мэтай «Ньюкасла» на лета

2 сакавіка 2023, 15:49

Вінгер «Барселоны» Рафінья трапіў у сферу інтарэсаў «Ньюкасла», паведамляе Sport.es.

Гулец не мае стабільнага месца ў стартавым складзе «Барсы» з-за таго, што Хаві перайшоў на сістэму гульні з чатырма паўабаронцамі. У апошніх матчах Рафінья гуляе ў аснове толькі з-за траўмы Усмана Дэмбеле.

Няроўны сезон у выкананні 26-гадовага вінгера, а таксама тое, што «Ньюкасл» пазначыў бразільца як адну з галоўных мэт на летняе трансфернае акно, павялічвае верагоднасць вяртання Рафіньі ў АПЛ.

Нагадаем, раней ён выступаў за «Лідс», за які ў папярэднім сезоне забіў 11 мячоў і зрабіў 3 асісты ў АПЛ. Поўная статыстыка бразільскага гульца – тут.