Усе навіны

Мацвейчык пра смерць прэс-сакратара «Гомеля»: «У клубе ўсe перажывалі, насілі гора ў сабе. Футбол заставаўся на другім плане»

2 сакавіка 2023, 20:42

Абаронца «Гомеля» Сяргей Мацвейчык падзяліўся меркаваннем пра смерць прэс-сакратара каманды Дзмітрыя Радзівона.

– Вы адразу пасля матчу за Суперкубак і перад узнагароджаннем не выглядалі прыгнечанымі наадварот, з усмешкай віталі балельшчыкаў і з тымі ж эмоцыямі вялі каманду на ўзнагароджанне…

– Усё роўна засмучэнне нікуды не дзець. Усё адносна – і справа не толькі ў паразе. На тыдні ў «Гомелі» здарылася вялікае гора. У маім жыцці было шмат рознага, але калі адбываецца такое…

Таму на полі пасля матча стараўся паказаць, што ніякай катастрофы не адбылося. Так, недапрацавалі, нешта не так зрабілі, раз прайгралі. Але бываюць такія моманты, якія са спарыўнымі няўдачамі не ідуць ні ў якое параўнанне.

А паразы трэба прымаць правільна. Спадзяюся, нашай камандзе такі досвед пойдзе на карысць. Калі саступілі – трэба рабіць высновы і ўдасканальвацца.

– Ці дадавала матывацыі ўзяць тытул раптоўная смерць прэс-сакратара клуба Дзмітрыя Радзівона, якая здарылася без малога за тыдзень да Суперкубка?

– Ведаеце, справа не ў матывацыі, а ў скаванасці і адказнасці. Навiна пра смерць, пахаванне, жалобныя павязкі – усё гэта ўплывала на каманду.

У клубе ўсё перажывалі, насілі гора ў сабе, увесь тыдзень да матчу задаваліся рытарычнымі пытаннямі, як так магло адбыцца. Мы жывыя людзі, і інакш быць не магло. Быццам толькі ўчора бачылі Дзіму – і ўсё, яго ўжо няма. І ты думаеш, умоўна, што вось я хацеў з ім паразмаўляць, але не паспеў… І такія думкі паволі пакідаюць футбол на другім плане.

А на полі ёсць дзве каманды – адна сапраўды выйграе, іншая сапраўды апынецца пераможанай. Матываў у «Шахцёра» перамагчы, не сумняваюся, таксама хапала. Але не бывае, што калі нехта па нейкай прычыне вырашыў выйграць, то абавязкова так і здарыцца. У жыцці ўсё не так проста, – сказаў Мацвейчык.