Усе навіны

Экс-дублёр БАТЭ Гаявы перайшоў у «Смаргонь»

2 сакавіка 2023, 22:23

20-гадовы паўабаронца Максім Гаявы перайшоў у «Смаргонь».

Футбаліст з'яўляецца выхаванцам Акадэміі АБФФ, пасля выступаў за дубль БАТЭ. У асноўнай камандзе дэбютаваў 29 жніўня 2020 года ў кубкавым матчы супраць «Граніту».

Усяго за БАТЭ згуляў 2 матчы, у якіх забіў 1 мяч.

Мінулы сезон правёў у «Арсенале». Згуляў у 7 матчах ва ўсіх турнірах.