Усе навіны

Матс Хуммельс можа завяршыць кар'еру ў канцы сезона

3 сакавіка 2023, 13:14

Абаронца «Барусіі» Дортмунд Матс Хуммельс можа завяршыць кар'еру ў канцы гэтага сезона, паведамляе Bild.

Улетку заканчваецца кантракт 34-гадовага Хумельса з «Барусіяй». Пакуль размовы пра яго працяг не вядуцца.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Барусіі» Хуммельс згуляў 25 матчаў.