Усе навіны

Грэм Потэр – пра гульню з «Лідсам»: «На гэтым тыдні мы рабілі ўсё, што ад нас залежыць, каб добра падрыхтавацца і задаволіць заўзятараў перформансам»

3 сакавіка 2023, 22:37

Настаўнік «Чэлсі» Грэм Потэр падзяліўся чаканнямі ад матча 26-га тура АПЛ супраць «Лідса».

«На гэтым тыдні мы рабілі ўсё, што ад нас залежыць, каб добра падрыхтавацца і паказаць на полі такі перформанс, пасля якога нашы заўзятары засталіся б задаволеныя.

Ніколі нельга думаць, што лепш правесці адзін сезон без еўракубкаў. Гуляць у Еўропе трэба, і гэта заўсёды павінна быць мэтай.

Я не думаю пра лета, мае думкі выключна пра заўтрашні матч.

Гульцы прымаюць адказнасць на сябе. Мы ўсе адзначаем, што можам быць лепей. Найперш гэта тычыцца мяне. Мы ўсе змагаемся, аднак павінны ў першую чаргу паказаць гэта на полі», – сказаў Потэр.

Матч адбудзецца заўтра, у суботу, 4 сакавіка ў 18:00.