Усе навіны

Гол Білінга ў браму «Арсенала» – другі самы хуткі мяч у гісторыі АПЛ

4 сакавіка 2023, 19:58

Паўабаронца «Борнмута» Філіп Білінг адкрыў лік у матчы з «Арсеналам» у 26-м туры АПЛ.

Ён вызначыўся на 9,11 секундзе – гэта другі самы хуткі гол у гісторыі АПЛ. Рэкорд належыць Шэйну Лонгу, які ў складзе «Саўтгемптана» забіў «Уотфарду» на 7,69 секундзе ў красавіку 2019 года.

Білінг у гэтым сезоне забіў 5 галоў і зрабіў 1 асіст у 26 матчах. Статыстыка 26-гадовага дацкага цэнтрхава тут.