Усе навіны

Руслан Лісаковіч дэбютаваў у афіцыйным матчы за «Дынама» з Махачкалы ў Д2 Расіі. «Бела-блакітныя» згулялі ўнічыю з тульскім «Арсеналам»

5 сакавіка 2023, 18:28

5 сакавіка адбыўся матч 21-га тура, у якім «Дынама» з Махачкалы, у якое перайшоў беларускі паўабаронца Руслан Лісаковіч, згуляла ўнічыю з «Арсеналам» з Тулы з лікам 0:0.

Лісаковіч пачаў матч на лаўцы запасных, выйшаўшы на поле на 82-й хвіліне.

На дадзены момант «Дынама» з Махачкалы ідзе на 11-м месцы ў табліцы Д2 Расіі.