Усе навіны

Паўлаў пра 0:0 з «Нёманам»: «Быццам бы па ліку вынік нядрэнны. Для некаторых футбалістаў гэта першая гульня на такім узроўні. Некаторыя з хлопцаў гулялі пераважна толькі за дубль»

5 сакавіка 2023, 21:06

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў пракаментаваў нічыю з «Нёманам» (0:0) у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

– Быццам бы па ліку вынік нядрэнны. Змагаліся, аддаваліся гульні, футбалісты малайцы. Вельмі моцна паўплывала на гульню скаванасць. Адсюль столькі страт, неабгрунтаванай і няправільнай гульні.

Паўплывалі і іншыя фактары на гульню: і надвор'е, і поле. Пакуль хлопцы ўваходзяць у сезон у большай ступені ментальна. Адбітак накладвала і тое, што для некаторых футбалістаў гэта першая гульня [на такім узроўні]. Некаторыя з хлопцаў гулялі пераважна толькі за дубль. Але быццам бы, справіліся.

– Сёння ў заяўцы адсутнічаў Арцём Скітоў, у сувязі з чым?

– Арцём прыхварэў і не змог дапамагчы сёння камандзе, – сказаў Паўлаў.