Усе навіны

Тэн Хаг пасля 0:7 прымусіў гульцоў «МЮ» сядзець у цішыні, каб яны чулі, як «Ліверпуль» святкуе перамогу (Mirror)

6 сакавіка 2023, 21:42

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг затрымаў каманду ў раздзявальні пасля разгромнай паразы 0:7 ад «Ліверпуля».

Па дадзеных Mirror, нідэрландскі спецыяліст прымусіў футбалістаў сядзець у цішыні, каб яны чулі, як сапернік адзначае рэкордную перамогу ў гісторыі супрацьстаяння.

Таксама тэн Хаг нібыта сказаў падапечным, што ім «пашчасціла вяртацца ў Манчэстэр клубным аўтобусам, а не разам з раз'юшанымі заўзятарамі, якія заплацілі грошы».

На наступны дзень Эрык прыбыў на трэніровачную базу за 2 гадзіны да старту занятку. Таксама адзначаецца, што коўч будзе ініцыяваць сустрэчы гульцоў са спартыўнымі псіхолагамі, каб не дапусціць ментальныя праблемы на фінальную частку сезона.