Усе навіны

10 сакавіка пачнецца «суд» над дзіцячым футбольным трэнерам Швайко

6 сакавіка 2023, 22:24

10 сакавіка ў «судзе» Маскоўскага раёну Мінску пачнецца працэс над дзіцячым футбольным трэнерам Алегам Швайко.

Яго абвінавачваюць у нібы арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або ўдзел у іх. Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Раней Швайко ўваходзіў у адміністрацыйна-трэнерскі штаб жаночай каманды «Мінска».