Усе навіны

Маркус Рэшфард: «Хацеў бы, каб сёння была магчымасць правесці новы матч і паспрабаваць усё выправіць»

6 сакавіка 2023, 23:48

Нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард падзяліўся думкамі пра паразу 0:7 ад «Ліверпуля».

«Хацеў бы, каб сёння была магчымасць правесці новы матч і паспрабаваць усё выправіць. Вынік з'яўляецца вынікам, і мы не маем права заплюшчваць на яго вочы!

Мы не павінны дазволіць гэтаму вызначыць увесь наш сэзон. Трэба верыць у працэс і трымацца разам», – напісаў Рэшфард у сваім твітэры.