Усе навіны

Ондуа, які граў на ЧС-2022 са сцягам РФ на буцах: «На мяне больш не разлічваюць у «Гановеры». Плачу цану за сваю праўду і пазіцыю»

7 сакавіка 2023, 12:27

Паўабаронца «Гановера» Гаэль Ондуа распавёў, што на яго больш не разлічваюць у клубе з-за выступаў за Камерун на ЧС-2022 у буцах са сцягам РФ.

«У клубе, кантракт з якім у мяне дзейнічае да канца сезона, на мяне больш не разлічваюць.

Нягледзячы на досвед гульні на чэмпіянаце свету. Нягледзячы на дыскваліфікацыю апорнага паўабаронцы. Нягледзячы на тое, што ў цэнтр поля змушана рухаюць абаронцаў. Нягледзячы на шэраг паражэнняў у апошніх турах. Няма ні найменшага шанцу, што я выйду на поле ў гэтым сезоне.

Думаю, прычыны вам зразумелыя. Усе бачылі, што адбылося пасля чэмпіянату свету. Са мной – футбалістам, які лічыцца ў клубе як расійскі грамадзянін. І які лічыць, што ў чалавека заўжды павінна быць свая праўда і свая пазіцыя. І прама зараз я плачу за гэта кошт.

Калі вы проста хацелі даведацца, куды я прапаў, на гэтым усё.

Калі ты выбраў сваю любімую справу, то ісці трэба да самага канца. Нягледзячы ні на што. Каб ні здарылася. Абавязкова сустрэнуцца цяжкасці і непрыемнасці, але галоўнае – гэта вера ў сябе і свае сілы. А таксама наяўнасць уласнага меркавання.

Я свой выбар зрабіў і іду да канца. Ведаю, што будзе цяжка. А таксама – што апускаць рукі нельга ні пры якіх умовах. Заўсёды трэба старацца», – напісаў Андуа.

Ондуа нарадзіўся ў Камеруне, але з 9 гадоў жыў у Расіі. Валодае грамадзянствам абедзвюх краін.

У 2018-м быў гульцом «Зары». З лета 2021 года выступае за Гановер.

Статыстыка 27-гадовага апорніка тут.