Усе навіны

Молаш пра Багу: «Падчас гульні можам кінуцца нечым. Але пасля фінальнага свістка падыдзем, абдымемся і пажадаем удачы»

7 сакавіка 2023, 19:30

Галоўны трэнер «Тарпеда-Белаз» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем пра «Шахцёр».

– Вы «Шахцёр» прашчупалi на сабе: каманда засталася на тым жа ўзроўні, зрабіла крок наперад?

– Мне цяжка казаць. Сезон, мусіць, пакажа. Трэнерскі штаб новы. Там працуюць мае сябры: Аляксей Бага, Валер Тарасенка – жадаю ім толькі ўсяго добрага. Цяпер у іх выдатныя футбалісты, якія шмат у жыцці пабачылі, павыйгравалі.

Нешта параўноўваць у жыцці, напэўна, няправільна – каманду мінулага года, каманду гэтага года. Усё толькі сезон пакажа

– Зразумела, што вы сябры за футбольным полем. А на футбольным, ці можаце пакрычаць?

– Думаю, можам. 100 працэнтаў! І Аляксей Анатольевіч, і я – жалезна можам кінуцца нечым. Важна іншае: як мы павядзём сябе пасля фінальнага свістка. А там я ўпэўнены: падыдзем, абдымемся і пажадаем удачы, – сказаў Молаш.