Усе навіны

Джуд Белінгем: «Падчас такога павольнага выканання пенальці заўсёды нехта будзе забягаць у штрафную пляцоўку»

8 сакавіка 2023, 11:10

Паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Джуд Белінгем пракаментаваў эпізод з пенальці ў матчы 1/8 фіналу ЛЧ супраць «Чэлсі» (0:2).

«Я не бачыў эпізоду з таго месца, дзе быў, але яны (Вольф і Чылуэл – заўв.) знаходзіліся дастаткова блізка адзін ад аднаго, я не ўпэўнены, што можна было зрабіць нешта большае з рукамі. Адзін-два метры.

Сам па сабе пенальці расчароўвае, але тое, што яны перабівалі яго – гэта жарт. Падчас такога павольнага выканання заўсёды нехта будзе забягаць у штрафную плошчу на метр ці блізкага таго, але гэта ж гульня.

Арбітры прынялі рашэнне, і нам прыйшлося з гэтым змірыцца», – сказаў Белінгем.