Усе навіны

Эдзін Тэрзіч: «Першыя 10 хвілін можна было адчуць сілу не толькі «Чэлсі», але і стадыёна»

8 сакавіка 2023, 11:38

Галоўны трэнер дортмундскай «Барусіі» Эдзін Тэрзіч пракаментаваў вылет каманды з Лігі чэмпіёнаў пасля паражэння ў 1/8 фіналу ад «Чэлсі» (1:2 па суме двух матчаў).

«Абедзве гульні былі вельмі блізкімі, але, у рэшце рэшт, супернік заслужыў гэтую перамогу.

Першыя 10 хвілін можна было адчуць сілу не толькі «Чэлсі», але і стадыёна. Нам удалося вярнуцца ў гульню, аднак не ўдалося забіць, у адрозненне ад саперніка. Быў выдатны момант у Белінгема, некалькі контратак, пасля гэтага нам не ўдалося стварыць дастаткова момантаў, і ў гэтым праблема.

Пенальці? Я адказваю толькі за гульню нашай каманды. Не хачу казаць аб арбітры. Думаю, гэта было цяжкае рашэньне.

Траўма Брандта? Мы добра адаптаваліся, на яго пазіцыю выйшаў Рэйна. У нас дастаткова якасці ў камандзе, мы не хочам канкураваць з «Чэлсі» на трансферным рынку, хочам рабіць гэта на футбольным полі», – сказаў Тэрзіч.