Усе навіны

Дырэктар «Віцебскa» Вайцюхоўскі аб пераездзе «Макслайнa»: «У нас з'явілася яшчэ адна крыніца даходу і адной выязной гульнёй будзе менш»

9 сакавіка 2023, 17:13

Дырэктар «Віцебскa» Мікалай Вайцюхоўскі падзяліўся меркаваннем аб пераездзе «Макслайнa» ў Віцебск.

– ФК «Макслайн» пераехаў у Віцебск і будзе праводзіць хатнія гульні на стадыёне ФК «Віцебск». Што можаце сказаць на гэты конт?

– Аб пераездзе нічога сказаць не магу, не ведаю. ФК «Віцебск» паводле заключанай дамовы будзе прадастаўляць поле са штучным пакрыццём толькі для хатніх гульняў ФК «Макслайн».

У нас з'явілася яшчэ адна крыніца даходу і адной выязной гульнёй будзе менш, бадай усё, – сказаў Вайцюхоўскі.