Усе навіны

Дэ Дзербі, Тухель, Луіс Энрыке, Франк і Марк Сілва – прэтэндэнты на замену Контэ ў «Тотэнхэме»

9 сакавіка 2023, 20:25

Стаў вядомы спіс трэнераў, якія могуць замяніць Антоніа Контэ ў «Тотэнхэме» пасля гэтага сезона.

Як паведамляюць Transfer News Live са спасылкай на Sky Sports, у шорт-ліст лонданскага клуба ўваходзяць:

– Раберта Дэ Дзербі («Брайтан»);

– Томас Франк («Брэнтфард»);

– Марку Сілва («Фулхэм»);

– Томас Тухель (вольны агент, апошні клуб – «Чэлсі»);

– Луіс Энрыке (вольны агент, пасля ЧС-2022 пакінуў зборную Іспаніі).

Сёння была інфармацыя, што верагоднасць спынення супрацоўніцтва «Тотэнхэма» і Контэ вельмі высокая.