Усе навіны

Базанаў застанецца ў АБФФ на пасадзе намесніка старшыні

10 сакавіка 2023, 00:22

Уладзімір Базанаў пасля справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ, якая пройдзе 22 сакавіка, пакіне пасаду старшыні.

Ім, чакаецца, стане былы губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў.

Базанаў падаў заяўку на ўдзел у пераабранні, аднак альбо за некалькі дзён да выбараў, альбо непасрэдна ў дзень канферэнцыі адкліча сваю кандыдатуру, а ўзамен атрымае пасаду першага намесніка федэрацыі.

Нагадаем, у 2019 годзе быў рэалізаваны аналагічны сцэнарый. Сярод кандыдатаў на пасаду старшыні АБФФ прысутнічалі Базанаў, а экс-кіраўнік «Шахцёра» Юры Вяргейчык імітаваў канкурэнцыю. За два тыдні да канферэнцыі Вяргейчык зняў кандыдатуру, а затым заняў пасаду намесніка Базанава.