Усе навіны

Молаш пра Ліпэ: «Ён знізіў да сябе патрабаванні і ў бытавым, і ў гульнявым планах. Таму яго няма пакуль у камандзе, але ён на кантракце і клуб вядзе з ім перамовы»

10 сакавіка 2023, 13:48

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў сітуацыю з нападаючым клуба Ліпэ, які не гуляе ў таварыскіх матчах за клуб.

– Растлумачце сітуацыю з Ліпэ.

– Так, я думаю, што ўсім гэтая тэма цікавая: куды падзеўся Ліпэ. Я не хачу тут неяк расказваць, каб не было непаразумення паміж намі.

Момант просты: у нейкі перыяд Ліпе перастаў адпавядаць узроўню, на якім ён гуляў раней. Мы прынялі меры, ён з гэтым не захацеў пагадзіцца, з патрабаваннямі трэнерскага штаба.

Таму назавём гэта так – знізіў да сябе патрабаванні і ў бытавым, і ў гульнявым планах. Таму на сённяшні дзень Ліпе няма пакуль у камандзе, але ён на кантракце і клуб вядзе з ім перамовы, – сказаў Молаш.