Усе навіны

Дзібала, Фернандэш, Тапсоба і Баніфасэ прэтэндуюць на званне найлепшага гульца тыдня ў Лізе Еўропы

10 сакавіка 2023, 13:56

Названы 4 прэтэндэнты на званне найлепшага гульца тыдня ў Лізе Еўропы.

У спіс увайшлі Паўла Дзібала («Рома»), Бруну Фернандэш («Манчэстэр Юнайтэд»), Эдманд Тапсоба («Баер») і Віктар Баніфасэ («Юніён Сэнт-Жылуа»).

Пераможца будзе вызначаны паводле вынікаў галасавання на сайце УЕФА.