Усе навіны

IFFHS прызнала Алекса Фергюсана найлепшым трэнерам з 1996 года

10 сакавіка 2023, 15:35

Фергюсан узначаліў рэйтынг з адрывам 15 балаў ад Жазэ Маўрынью, які стаў другім. Замкнуў першую тройку Пеп Гвардыёла.

У топ-5 таксама ўвайшлі Арсен Венгер і Ёахім Леў.

Пачынаючы з 1996 года, Алекс Фергюсан, як трэнер «Манчэстэр Юнайтэд», 10 разоў выйграў АПЛ, двойчы – Кубак Англіі, тройчы – Кубак Лігі, сем разоў – Суперкубак Англіі, два разы – Лігу чэмпіёнаў і па адным разе Міжкантынентальны кубак і клубны чэмпіянат. свету.