Усе навіны

«Макслайн» выкупіў у «Мінска» Грудзько, гэта першая пакупка футбаліста ў гісторыі клуба

10 сакавіка 2023, 16:18

18-гадовы нападаючы Іван Грудзько змяніў «Мінск» на «Макслайн» (Д2). Кантракт разлічаны да 10 сакавіка 2026 года.

Па дадзеных партала transfermarkt, клуб з Віцебску заплаціў за форварда 8 тысяч еўра. Для «Макслайна» гэта першая пакупка гульца ў гісторыі.