Усе навіны

Пераможцам розыгрышу гутаркі з падпісантам за рэжым з БАТЭ Кудраўцом забаранілі размаўляць з ім пра палітыку

10 сакавіка 2023, 17:48

Брамнiк БАТЭ Андрэй Кудравец прыняў удзел у конкурсе клубных сацсетак. Два пераможцы выйгралі сутачную размову з 19-гадовым варатаром у тэлеграм-чаце. Пры гэтым клуб забараніў абмяркоўваць з Кудраўцом пытанні аб палітыцы і рэлігіі.

Кудравец стаў самым маладым лаўрэатам намінацыі найлепшы галкіпер чэмпіянату Беларусі за ўсе гады.

Акрамя таго, Кудравец стаў самым «сухім» брамнікам чэмпіянату Беларусі-2022. У яго актыве 14 матчаў (у 25 гульнях) «на нуль». Ніколі раней галкіперы вышэйшай лігі, якім не споўнілася 20 гадоў, за год не мелі так шмат «сухіх» матчаў.

Адзначым, што Кудравец з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартсменаў.