Усе навіны

17 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Д2, у тым ліку «Паперпрам», які вылецеў у 1/8 фіналу Д3

10 сакавіка 2023, 19:31

У Доме футбола прайшло пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ, дзе разгледжаны заяўкі клубаў на атрыманне ліцэнзіі для ўдзелу ў Д2.

Камітэт выдаў 17 ліцэнзій: «Арсенал» (Дзяржынск), «Віцебск», «Дняпро Магілёў», «Шахцёр Петрыкаў», «Макслайн» (Віцебск), «Астравец», «Лакаматыў», «Хваля», «Маладзечна-2018» , «Ворша», «Ліда», «Слонім 2017», «Асіповічы», «Баранавічы», «Ніва» (Даўбізна), «Жодзіна-Паўднёвае», «Паперпрам» (Гомель).

Нагадаем, у мінулым сезоне «Паперпрам» вылецеў у 1/8 фіналу плэй-оф Д3. «Паперпрам» саступіў «Крумкачам» (0:0, 0:1).

Згодна з рэгламентам АБФФ у першай лізе могуць згуляць каманды, якія занялі месцы з першага па трэцяе, пры іх адмове ў Д2 могуць падняцца каманды, якія занялі месцы не ніжэй за восьмы.