Усе навіны

Некаторыя гульцы «ПСЖ» не паважаюць Гальцье і празвалі яго настаўнікам фізкультуры

11 сакавіка 2023, 23:30

Некаторыя гульцы «ПСЖ» не паважаюць галоўнага трэнера каманды Крыстафа Гальцье, паведамляе журналіст Рамэн Маліна.

Таксама яны празвалі яго настаўнікам фізкультуры.

У перапынку апошняй гульні ў Кубку Францыі супраць «Марселю», якую каманда ў выніку прайграла, размова трэнера з гульцамі была такой:

«Добра, хлопцы, захоўваем спакой. Мы лепшыя за іх. Трэба знайсці Нея, трэба знайсці Леа. Заставайцеся кампактнымі ў паўабароне», – распавядае крыніца.