Усе навіны

Лінекер вернецца ў Match of the Day, BBC папрасіла прабачэння за гэтую сітуацыю

Былы форвард зборнай Англіі Гары Лінекер вернецца да працы вядучым праграмы Match of the Day на BBC, паведамляе Sky Sports.

Па дадзеных крыніцы, бакі ўладзілі канфлікт. BBC папросіць у Лінекер прабачэння. Афіцыйная заява чакаецца сёння.

Раней Лінекер быў адхілены ад працы. Прычынай сталі яго каментарыі наконт заявы міністра ўнутраных спраў Вялікабрытаніі пра забарону на атрыманне прытулку для людзей, якія нелегальна прыбылі на тэрыторыю краіны праз праліў Ла-Манш.

Гары адрэагаваў на гэтую заяву ў сваім твітэры, назваўшы будучы закон «надзвычай жорсткай палітыкай, якая накіравана супраць групы самых уразлівых людзей, і падобным да палітыкі, якую ўкараняла нацысцкая Германія ў 1930-х гадах».

BBC заявіла, што лічыць нядаўнюю актыўнасць Лінекера ў сацыяльных сетках парушэннем сваіх правіл. Карпарацыя адзначыла, што яму трэба трымацца далей ад адстойвання той ці іншай пазіцыі ў палітычных спрэчках.

Гары Лінекер з“яўляецца вядучым праграмы Match of the Day з 1999 года. У BBC ён працаваў на пазаштатнай аснове. Іан Райт, сувядучы Лінекера па праграме Match of the Day, адмовіўся ад правядзення наступнага эфіру ў знак салідарнасці з калегам. Гэтак жа паступіў і Алан Шырэр. Астатнія футбольныя эксперты таксама адмовіліся ад удзелу ў праграме. У выніку Match of the Day выходзіла на мінулым тыдні са скарочаным хронаметражом без экспертаў і вядучых.

Пакуль невядома, ці вернецца Лінэкер да працы ўжо на гэтым тыдні. 18-19 сакавіка адбудуцца матчы 1/4 фіналу Кубка Англіі.